01.12.2013

01.12.2013

Маршруты па штэтлах. Аб’екты габрэйскай культурнай спадчыны ў трансгранічным турызме

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аб чым ідзе гаворка?

Нягледзячы на трывалы след шматвяковага існавання габрэйскіх абшчын на тэрыторыі, дзе зараз жывем мы, на памежжы Польшчы, Украіны і Беларусі, мясцовыя каштоўнасці, якія адносяцца да гісторыі і культуры габрэяў, застаюцца ў значнай ступені непрызнанымі ў якасці каштоўнасці еўрапейскай і мясцовай спадчыны. Мэта праекта – распрацоўка іх апісання і інструментаў, якія можна паспяхова выкарыстоўваць ў развіцці турызма на карысць гэтых мясцінаў.

Тэрыторыя праекта характэрызуецца высокім патэнцыялам для развіцця культурнага турызма пры адначасова слабай турыстычнай інфраструктуры і недастатковым веданні рэсурсаў культурнай спадчыны, у прыватнасці, аб’ектаў габрэйскай культурнай спадчыны.

Гэта праблема ў аднолькавай ступені датычыць як усходніх ваяводстваў Польшчы, так і заходніх абласцей Украіны і Беларусі. Перавагі гэтага рэгіёна слаба вядомы патэнцыйным турыстам і мясцовым жыхарам. Уласна кажучы, тут знаходзяцца карані шматлікіх габрэйскіх родаў з усяго свету, і яны б ахвотна наведалі мясціны, з якіх пайшлі іх продкі.
Як распавесці пра гэту спадчыну? Як павінны расказваць мы, жыхары гэтых рэгіёнаў, у большасці сваёй не габрэі, пра спадчыну габрэйскай культуры? Як рэпрэзентаваць гэту спадчыну ў культурным турызме? Як пазбегнуць пастак камерцыялізацыі, спрашчэння, паўтарэння стэрэатыпаў? Як паказаць габрэйскую спадчыну як агульную для нашчадкаў габрэяў Усходняй Еўропы і сённяшніх жыхароў памежжа.
Вакол гэтай спадчыны не канцэнтруецца турыстычная дзейнасць, што вядзе да зніжэння прывабнасці рэгіёна і значна зніжае паток турыстаў у адносінах да патэнцыялу рэгіёна. Недастаткова даступнай інфармацыі і не хапае кваліфікаваных гідаў. Аб’екты, звязаныя з габрэйскай спадчынай, толькі часткова апісаны і каталагізаваны. Адсутнічаюць ініцыятывы, якія выкарыстоўваюць патэнцыял лічбавых тэхналогій, і веданне матэрыяльнай спадчыны ўсходнееўрапейскіх габрэяў.
Падчас рэалізацыі праекта мы хочам звярнуць увагу на культурны фенамен, які паўстаў ў раёнах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і істотна паўплываў на мясцовыя культурныя краявіды: мястэчкі – унікальныя гарады, насельніцтва якіх складалі габрэі і хрысціяне розных нацыянальнасцей.

Плануемая дзейнасць і вынікі:
- Вывучэнне існуючых крыніц даследаванняў і публікацый па габрэйскай спадчыне матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры ў рэгіёне (Pl BY -Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць UA ).
-   Стварэнне сумеснага інтэрнэт-інструмента “Маршруты па штэтлах. Габрэйскія мястэчкі Усходняй Еўропы”.
-   Абмен даследаваннямі і публікацыямі, неабходнымі для падрыхтоўкі турыстычных маршрутаў. Арганізацыя экспедыцый, скіраваных на апісанне і каталагізацыю аб’ектаў, звязаных з габрэйскай спадчынай, а таксама збор расказаў пра іх.
-  Падрыхтоўка трох віртуальных турыстычных маршрутаў па гістарычных мясцінах, звязаных з габрэйскай спадчынай Польшчы, Беларусі і Украіны, а таксама міжнароднага маршрута, які ахоплівае аб’екты на ўсёй памежнай тэрыторыі.
-  Стварэнне 15 віртуальных трохмерных макетаў гістарычных гарадоў.
-  Стварэнне кнігі-даведніка (па габрэйскай спадчыне ў рэгіёне, распрацаванай на падставе агульнага запаса ведаў).
-  Правядзенне серыі навучальных трэнінгаў для турыстычных гідаў.

 

Праект будзе рэалізаваны за перыяд снежань 2013 – лістапад 2015 гг.

 

Вядучы партнёр:
Цэнтр “Гарадская брама – Тэатр NN” (Люблін, Польшча).
вул. Гродзка, 21, 20-112, Люблін, Польшча

 

Партнёры праекта:
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (Гродна, Беларусь)
Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей (Навагрудак, Беларусь)
Цэнтр сацыяльна-эканамічных ініцыятыў (Ярэмча, Украіна)
Ровенскі цэнтр маркетынгавых даследаванняў (Роўна, Украіна)

 

Каардынатар: Эміль Маюк
Электронная пошта: emil@tnn.lublin.pl
Тэлефон: (+48 81) 532 58 67

 

 

 

 

 

 

Праект фінансуецца сумесна з Еўрапейскім Саюзам са сродкаў Еўрапейскага Партнёрства і Суседства ў межах Праграмы Трансгранічнага Супрацоўніцтва Польшча-Беларусь 2007-2013

 


 

Rodzaje działań: projekt